РУС БЕЛ ENG

21.12.2023

21.12.2023
«Родина моя Беларусь в лицах. Хранители прекрасного (о деятелях культуры и искусства)»

Сення, 21.12.2023 года адбылося мерапрыемства праекта “ШАГ” па тэме “Родина моя Беларусь в лицах. Хранители прекрасного (о деятелях культуры и искусства)” для вучняў 8-11 класаў. Вучні гімназіі актуалізавалі веды пра культуру і мастацтва Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы пазнаем”.


Ганаровым госцем мерапрыемства стала Кебіч Людміла Антонаўна, паэтэса, празаік, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Член міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, двойчы лаўрэат прэміі А.І.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”, лаўрэат абласной прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны” ў сацыяльна-палітычнай сферы. Узнагароджана медалем Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”.
Адбыўся цікавы дыялог з Людмілай Антонаўнай, пад час якога вучні зразумелі, што добрасумленная праца, клопат пра сваю сям’ю, актыўная жыццевая пазіцыя, любоў да сваёй працы, Радзімы, народа – асноўныя якасці, якія характарызуюць беларусаў.
З першага класа Людміла Антонаўна пачала праяўляць свае творчыя здольнасці. Менавіта тады яна напісала першы верш і адразу зразумела, што творчасць будзе суправаджаць яе на працягу ўсяго жыцця.


Людміла Антонаўна ўпэўнена, што вершы і проза - гэта важная форма выказвання сваіх думак і ідэй, а таксама сродак надаць сэнс і глыбіню сваім эмоцыям. "Кожны чалавек можа пакінуць след у гісторыі і культуры сваёй краіны праз творчасць", - упэўнена паэтэса.


У сваіх творах Людміла Антонаўна імкнецца перадаць культурную спадчыну Беларусі. Яны адлюстроўваюць розныя аспекты гісторыі, традыцый і ўнікальнасці беларускага народа. Людміла Антонаўна адчувае глыбокі гонар і пачуццё адказнасці за захаванне і пераемнасць культурных каштоўнасцей сваёй краіны. Яе творы становяцца люстэркам беларускай культуры, натхняюць і захапляюць маладое пакаленне.


Мы ганарымся такімі землякамі, якія жывуць побач з намі!

 

поделиться в: